Прыёмна-пагрузачны комплекс ППК
Рэкамендуем
Характарыстыкі
Тып машыны
—
самаперасовачная
Прадукцыйнасць, т
—
да 20
Габаритные размеры, мм, не более (длина / ширина / высота)
—
13500 / 3500 / 3300
Аб’ём бункера, м3
—
да 6
Даўжыня нахіленага транспарцёра, мм
—
7500
Прывад
—
гідраўлічны
Прыёмна-пагрузачны комплекс ППК
Прыёмна-пагрузачны комплекс ППК-12-40 — гэта аптымальнае рашэнне для гаспадарак з кампактнымі памерамі сховішчаў.
Прызначаны для прымання прадукту (бульба, морква, цыбуля, буракі) з самазвальных транспартных сродкаў з задняю выгрузкаю, аддзялення вораху на шасці поліўрэтанавых спіральных вальцах і падавання прадукту адразу ў бурты, кантэйнеры або прычэпы.
Прыёмна-пагрузачны комплекс ППК-12-40 складаецца з:
- рамы з уласнаю гідраўлічнай станцыяй
- прыёмнага бункера з модулем, які аддзяляе ворах
- паваротнага нахіленага транспарцёра даўжынёю 7500 мм.
Прынцып працы:
- Прадукт паступае ў прыёмны бункер, далей па шаўронавай гуматканіннай стужцы рухаецца на модуль, які аддзяляе ворах, на якім глеба, ворах і вельмі дробны прадукт прасяваецца паміж спіральных вальцоў і адводзіцца спецыяльным транспарцёрам у кантэйнер, а ўся астатняя прадукцыя паступае на нахілены транспарцёр і падаецца па шэўронавай гуматканіннай стужцы далей у бурты, кантэйнеры або прычэп аўтамабіля.
- Гідрасістэмай комплекса кіруюць з дапамогаю гідраразмеркавальніка з ручным кіраваннем.
- У адрозненне ад канкурэнтаў, якія спрабуюць зэканоміць, мы выкарыстоўваем у вытворчасці дарагія геролерныя гідраматоры толькі ў адпаведнасці з новым стандартам арбітальных рухавікоў Orbital X кампаніі Danfoss.
- Круцячы момант такіх гідраматораў на 15% вышэйшы за аналагічныя геротарныя гідраматоры.
- Геролерныя гідраматоры маюць дадатковую абарону для безадмоўнай работы ва ўмовах высокай канцэнтрацыі пылу.
- Палепшанае ўшчыльненне вала, якое працягвае тэрмін службы гідраматора.
- Канструкцыя геролернага гідраматора ўлічвае цяжкія ўмовы эксплуатацыі, такія як пераменная дынамічная радыяльная нагрузка, частыя пускі-спыненні і вібрацыя на валу, выхадны вал гідраматора змантаваны ў ігольчастых падшыпніках.
- У шафе кіравання ўжываюцца надзейныя электракампаненты Schneider Electric, Danfos, таксама прадугледжанае рэле кантролю фаз і напружання.
- ППК 12-40 афарбоўваецца ў двухкампанентнае поліўрэтанавае лакафарбавае пакрыццё Tikkurila (Фінляндыя).

