Самаходны падбіральнік бульбы ПКС-100 (КРОТ) ужываецца для вымання бульбы, цыбулі і г.д з буртоў з навальным тыпам захоўвання з высокай прадукцыйнасцю да 100 т/гадз.
Падбіральнік бульбы складаецца з дзвюх частак:
- самаходны цягач з узмоцненым прутковым транспарцёрам;
- прычапны тэлескапічны транспарцёр для падавання ўзнятага з бурта прадукту далей на любую тэхналагічную лінію.
Прынцып працы:
Самаходны падбіральнік бульбы з’яўляецца самаходным сродкам і кіруецца з эрганамічнага пульта кіравання аператарам, які сядзіць на ім.
Востры нос падбіральніка ўязджае ў самы ніз бурта, падбіраючы прадукт, і адпраўляе яго па ўласным гумаметалічным транспарцёры.
Металічна-гумавыя абвесы колаў з ніжнім гумавым краем прадухіляюць наезд на гародніну.
Рухам кіруюць зручнымі джойсцікамі з пульта кіравання перад сядзеннем аператара.
Прывад на колы перадаецца ланцуговаю перадачаю раўнамерна ад двух матор-рэдуктараў.
Прадукт падаецца па прутковым транспарцёры самаходнага цягача далей на стужку прычапнога тэлескапічнага канвеера з далейшым падаваннем на лінію.
Стандартная камплектацыя ўключае:
Прутковы транспарцёр самаходнага цягача, які мае найбольшы тэрмін службы ў параўнанні з простымі стужкамі.
Пласціністы вядучы і вядзёны барабан, распрацаваны канструктарамі завода, выраблены ў форме бочкі, якая прадухіляе спаўзанне стужкі і павялічвае яе тэрмін службы.
У адрозненне ад аналагаў на ПКС 100 усталёўваюцца ўзмоцненыя джойсцікі кіравання рухам.
У краце устаноўлены зручны нацяжны механізм, які дазваляе хутка замяніць стужкі без знімання прывадных валоў.
Мяккі і эрганамічны рэгуляваны фатэль выгодны для аператара.
Магутны святлодыёдны пражэктар палягчае працу ў цёмны час содняў.
Кожны падбіральнік бульбы ПКС абсталяваны асобнаю шафаю кіравання, у якой устаноўленыя:
- дыферэнцыяльны аўтамат для абароны ад току кароткага замыкання і выцеку току Schneider Electric (Францыя)
На ПКС-100 устаноўленыя ўзмоцненыя пнеўматычныя шыны з радыяльным каркасам ад вілачных пагрузчыкаў, якія ў адрозненне ад простых аўтамабільных шын R13 забяспечваюць максімальнае счапленне, выносяць падвышаныя нагрузкі і маюць доўгі тэрмін службы.
Завод выкарыстоўвае двухкампанентнае поліўрэтанавае лакафарбавае пакрыццё Tikkurila (Фінляндыя).
|
Тып машыны
|
самаходная |
|
Прадукцыйнасць за 1 гадз часу, т
|
да 150 |
|
Намінальная магутнасць электрарухавікоў, кВт, не больш за
|
11 |
|
Габарытныя памеры скутара, мм: даўжыня / шырыня, не больш за / вышыня, не больш за
|
8300-11000 / 2100 / 2500 |
|
Маса, кг, не больш за
|
2500 |
|
Даўжыня заборнай часткі, мм, не больш за
|
3300 |
|
Даўжыня тэлескапічнай часткі, мм, не больш за
|
6300-9000 |
|
Шырыня стужкі заборнай часткі, мм, не больш за
|
760 |
|
Шырыня стужкі тэлескапічнай часткі, мм, не больш за
|
760 |

