Тэлескапічны канвеер КТ-40 прызначаны для перамяшчэння караняклубняплодаў унутры бульбасховішча і на адкрытай пляцоўцы. Тэлескапічны канвеер складаецца з двух спалучаных паміж сабою канвеераў даўжынёй восем метраў кожны. Таксама канвеер можна выкарыстоўваць як доўгі пераборачны стол, што зручна падчас закладвання на захоўванне. Вышыня выгрузкі канвеера рэгулюецца з дапамогай ручной гідрапомпы. Кожны канвеер абсталяваны асобнаю шафаю кіравання, у якой устаноўлены:
- дыферэнцыяльны аўтамат для абароны ад току кароткага замыкання і выцеку току Schneider Electric (Францыя)
- частотны пераўтваральнік фірмы Danfos, з дапамогаю якога ажыццяўляецца абарона рухавіка ад перагрузак і плаўнае рэгуляванне хуткасці кожнага канвеера.
Малая перагрузачная вышыня паміж канвеерамі забяспечвае далікатнае падзенне прадукту без траўмавання.
На тэлескапічным канвееры прыладжаная сістэма палегчанага рассоўвання секцый.
На транспарцёрах выкарыстоўваецца шматслойная ўзмоцненая гуматканінная стужка брэнда BARBIERI (Італія) (можна праверыць па фірмовым кляйме).
Спецыялісты нашага прадпрыемства распрацавалі ўзмоцненую канструкцыю рамы, якая не мае аналагаў і дазваляе перамяшчаць тэлескоп на вялікія адлегласці паміж сховішчамі.
На ўнутраным і вонкавым баку стужкі прыладжаныя чысцікі, што прадухіляе траплянне глебы пад барабан і ролікі.
Загрузачная і выгрузная гарлавіна — абгумаваныя.
Выкарыстоўваецца магутная буксіравальная цягава-счэпная прылада, якая забяспечвае хуткае і лёгкае счапленне з тэлескапічным загрузчыкам ЗТ-40, а таксама для злучэння ў лінію некалькіх тэлескапічных транспарцёраў КТ-40.
На канвеерах устаноўленыя ўзмоцненыя колы Tente, якія забяспечваюць камфортнае перамяшчэнне.
Двухкампанентнае поліўрэтанавае лакафарбавае пакрыццё Tikkurila (Фінляндыя).
|
Тып машыны
|
стацыянарна-перасовачная |
|
Прадукцыйнасць за 1 гадзіну асноўнага часу, т
|
да 40 |
|
Прыладжаная магутнасць электрарухавікоў, кВт, не больш за
|
3 |
|
верхні транспарцёр
|
1,5 |
|
ніжні транспарцёр
|
1,5 |
|
Маса машыны, кг
|
не больш за 1900 |
|
Габарытныя памеры канвеера, мм (даўжыня / шырыня, не больш за / вышыня)
|
да 17500/1580/ до 2200 |
|
Шырыня стужкі, мм
|
650 |
|
Хуткасць руху стужкі, м/с
|
0,18-1,00 |

