Ратацыйны гідраўлічны перакульнік кантэйнераў ОКС-2 прызначаны для перакульвання кантэйнераў і падавання прадукцыі на лінію.
Перавага ратацыйнага перакульніка над звычайным перакульнікам заключаецца ў тым, што у тэхналагічным ланцужку магчыма выключэнне прыёмнага бункера, што значна зменшыць кошт лініі.
Прынцып працы: Кантэйнер з прадуктам з дапамогаю вілачнага пагрузчыка ставіцца на пляцоўку ў ніжняй частцы барабана перакульваючага механізма. Аператар (кіроўца пагрузчыка) з дапамогаю дыстанцыйнага пульта прыводзіць у дзеянне цыкл. Далей з дапамогаю гідрацыліндраў апускае прыціскую рамку з вечкам на кантэйнер. Перакульваючы механізм рухавіцца з дапамогаю гідраматораў, паварочваючы кантэйнер на 180 градусаў. З дапамогаю гідрацыліндраў вечка адчыняецца, і прадукт паступова высыпаецца на адводны канвеер, адкуль прасоўваецца далей па тэхналагічнай лініі. Перакульваючы механізм вяртаецца ў зыходнае палажэнне. Прыціскная рамка з вечкам узнімаюцца і вызваляюць кантэйнер. Цыкл завершаны.
У адрозненне ад канкурэнтаў, якія спрабуюць зэканоміць, мы выкарыстоўваем у вытворчасці дарагія геролерныя гідраматоры толькі ў адпаведнасці з новым стандартам арбітальных рухавікоў Orbital X кампаніі Danfoss.
Круцячы момант такіх гідраматораў на 15% вышэйшы за аналагічныя геротарныя.
Геролерныя гідраматоры маюць дадатковую абарону для безадмоўнай работы ва ўмовах высокай канцэнтрацыі пылу.
Маюць палепшанае ўшчыльненне вала, якое працягвае тэрмін службы гідраматора.
Канструкцыя геролернага гідраматора вытрымлівае цяжкія ўмовы эксплуатацыі, такія як пераменная дынамічная і радыяльная нагрузка, частыя пускі-спыненні і вібрацыі на вале, выхадны вал гідраматора змантаваны ў ігольчастых падшыпніках.
У шафе кіравання ўжываюцца надзейныя электракампаненты Schneider Electric, Danfos, таксама прадугледжанае рэле кантролю фаз і напружання.
На перакульніку прыладжаныя датчыкі абароны ад выпадковага трапляння рукі чалавека у кантэйнер, які ўжо круціцца.
Прадукцыйнасць да 80 т/гадз (у разе адначасовай рабоце 2-х кантэйнераў)
Стандартная камплектацыя ўключае бесправадны антывандальны пульт кіравання.
Прадугледжаная магчымасць работы дзвюх ячэек адначасова.
У разе неабходнасці ОКС магчыма дадаткова абсталяваць мыйкай кантэйнераў!
Опцыі:
- Камплектацыя двума адводнымі транспарцёрамі.
- Магчымасць пераабсталявання ОКС-2 (ОКС) у мыйку кантэйнераў.

